21.09.2016
Тры сярэбраныя медалі прывёз з чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы для спартсменаў з парушэннем слыху віцяблянін Данііл Дзігалевіч. Трэці чэмпіянат, што праходзіў у нямецкім горадзе Карлсруэ, прынёс нашаму земляку адразу тры сярэбраныя медалі: у бегу на дыстанцыі 100, 200 і 400 метраў.... Амаль з першых дзён знаходжання Данііла ў Віцебскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху на яго звярнуў увагу настаўнік фізічнай культуры і спорту Юрый Філіповіч....

Тры сярэбраныя медалі прывёз з чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы для спартсменаў з парушэннем слыху віцяблянін Данііл Дзігалевіч.

Амаль з першых дзён знаходжання Данііла ў Віцебскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху на яго звярнуў увагу настаўнік фізічнай культуры і спорту Юрый Філіповіч. Супадзенне інтарэсаў атрымалася поўнае: навучэнец сур’ёзна захапіўся лёгкай атлетыкай. Праз параўнальна кароткі час ён ужо прадстаўляў наш рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Здольны юнак выступаў у складзе беларускай каманды на чэмпіянатах у Турцыі і Польшчы, але трапіць у тройку прызёраў усё не атрымлівалася. Затое трэці чэмпіянат, што праходзіў у нямецкім горадзе Карлсруэ, прынёс нашаму земляку адразу тры сярэбраныя медалі: у бегу на дыстанцыі 100, 200 і 400 метраў.

Данііл працягвае трэніравацца ў інструктара-метадыста па фізічнай культуры і спорце Віцебскай абласной арганізацыі “БелТГ” Міхаіла Дубкова і марыць пра спартыўнае “золата”.

Читать полный текст статьи